У Казахстане адзначаюць Наўрыз

23 марта 2019

Безумоўна, галоўная міжнародная палітычная навіна гэтага тыдня - заява першага прэзідэнта Казахстана аб складанні паўнамоцтваў. Рашэнне Нурсултана Назарбаева, які, дарэчы, захоўвае статус лідара нацыі і старшыні Савета бяспекі, выклікала рэзананс у замежным экспертным асяроддзі і ў самім Казахстане. Дарэчы, у гэтыя дні шматнацыянальная рэспубліка, як і шматлікія іншыя дзяржавы ўсходу, адзначае свята вясны. Шматвяковыя традыцыі ў рэпартажы Вольгі Макей.

Перш чым трапіць у юрту, як гаворыцца, вывучым матчастку. Для ўсходніх народаў Наўрыз - нешта накшталт Новага года. Нават з персідскай назва свята перакладаецца як "новы дзень". Песні і танцы, нацыянальныя гульні і спаборніцтвы (напрыклад, на званне лепшага барца або асілка), і мелодыі - абавязкова на казахскай домбры - гэта абавязковыя атрыбуты свята. У інструмента ўсяго дзве струны, але віртуоз, як відаць па гэтым відэа, карыстаецца поспехам у публікі. Наўрыз - яшчэ і падстава апрануць традыцыйныя ўборы. Такія ў гардэробе далёка не ва ўсіх, таму яркія касцюмы прыцягваюць увагу. Наогул, у гэты дзень і віншаваць адно аднаго прынята па-асабліваму. Цікавімся - як.

У Наўрыз прынята накрываць і святочны стол. Тут ён называецца дастархан. Абавязкова гатуюць баўрсакі - гэта страва з цеста і наўрыз-кажэ, які павінен складацца з 7 інгрэдыентаў. У Казахстане пражываюць каля 130 нацыянальнасцяў. У кожнай - свае традыцыі. Але падчас Наўрыза за круглым сталом усе абавязкова агучваюць самыя лепшыя пажаданні на адрас блізкіх.

Для жыхароў Казахстана гэтае свята - сімвал сяброўства, урадлівасці і вясновага абнаўлення. Так супала, што ў гэтыя дні абнаўляецца і палітычнае жыццё краіны. Складанне паўнамоцтваў Нурсултанам Назарбаевым, безумоўна, самая абмеркаваная навіна за любым святочным дастарханам.

Палітычныя перамены для казахстанцаў сталі нечаканасцю. Але гэты крок елбасы (гэта значыць - лідара нацыі) усе ўспрынялі з разуменнем. Дарэчы, з нагоды свята ў Казахстане адразу пяць выхадных: з чацвярга да панядзелка. Як раз час абдумаць перамены і пачаць працаваць ужо з новымі сіламі.