У Каталоніі пачалі "Марш за свабоду"

16 октября 2019

У Іспаніі тысячы мітынгоўшчыкаў накіраваліся ў Барселону. Калоны прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі едуць у горад з розных населеных пунктаў, каб прыняць удзел ва ўсеагульнай забастоўцы. Стачка арганізаваная пасля прыгавораў, вынесеных каталонскім палітыкам. Нагадаем, іх прыгаварылі да розных тэрмінаў пакарання за ўдзел у правядзенні пазапраўнага рэферэндуму аб незалежнасці ў 2017 годзе. З-за руху калон заблакіраваныя тры трасы ў аўтаномнай супольнасці. Напярэдадні эпіцэнтрам супрацьстаяння стаў цэнтр Барселоны, дзе праходзілі сутыкненні з паліцыяй. Пацярпелі каля 200 чалавек.