У Канадзе шукаюць маладых мужчын, якія ўчынілі выбух у рэстаране

25 мая 2018

У Канадзе шукаюць дваіх маладых мужчын, якія ўчынілі выбух у рэстаране індыйскай кухні ў горадзе Місісога, правінцыя Антарыа. Пацярпелі не меней за 15 чалавек, трое з якіх у крытычным стане. Зламыснікі прывялі ў дзеянне самаробнае выбуховае прыстасаванне і збеглі з месца здарэння. Дзе менавіта ў будынку адбыўся выбух і колькі чалавек знаходзілася там, калі адбылося надзвычайнае здарэнне, пакуль невядома. Паліцыя звярнулася да грамадзян з просьбай дапамагчы ў вышуку падазроных.