Мінск мае намер значна падняць узровень эканамічнага ўзаемадзеяння з Кішынёвам

12 декабря 2017

Пра гэта сёння ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з прэм'ер-міністрам Малдовы. Павел Філіп узначальвае ўрад з 2016 года. За апошнія паўгода гэта ўжо другая яго размова з Аляксандрам Лукашэнкам. Асаблівая ўвага падчас цяперашніх перамоў нададзена эканоміцы.

Малдова значны партнёр Беларусі. Па выніках мінулага года тавараабарот Мінска і Кішынёва наблізіўся да чвэрці мільярда долараў. Краіны маюць намер дадаць як мінімум удвая. Гэта прыярытэт на найбліжэйшы час. Зацікаўлены актыўна развіваць прамысловую кааперацыю і гандаль.