У Канадзе ад анамальных маразоў змерз Ніягарскі вадаспад

9 января 2014

Апошні раз лёд скоўваў раку Ніягару ў 1912 годзе. Серыю фатаграфій, на якіх замест бурных струменяў вады бачныя гіганцкія ледзяшы, сёння апублікавала Дэйлі Мэйл. Зараз Канада і ЗША пакутуюць ад магутнага цыклону. У некаторых раёнах тэмпература паветра апусцілася да -30. Шкода ад халадоў перавысіла мільярд долараў. Яшчэ адну незвычайную з'яву можна назіраць на возеры Мічыган. Уздоўж берага тут утварыліся вялізныя ледзяныя шары. Яны сфармаваліся з кавалкаў крыг, чые вострыя вуглы акругліліся ад безупыннага абмывання хвалямі.