У Кабуле аб'явілі пераможцу прэзідэнцкіх выбараў

22 сентября 2014

Ім стаў экс-міністр фінансаў Ашраф Гані Ахмадзай. Яго сапернік па гонцы - экс-кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Афганістана Абдула Абдула - у мінулыя выхадныя прызначаны прэм'ер-міністрам. З такімі звесткамі выступілі прадстаўнікі Незалежнай выбарчай камісіі Афганістана. Як паведамляецца, Ахмадзай будзе прыведзены да прысягі на працягу сямі дзён. У найбліжэйшы час ён падпіша двухбаковае пагадненне са Злучанымі Штатамі Амерыкі, у якім пойдзе размова наконт пытанняў бяспекі. Дакумент дазволіць частцы замежных войскаў застацца на тэрыторыі Афганістана і ў наступным годзе.