У Ізраілі сёння - Дзень памяці ахвяр халакоста

16 апреля 2015

У Ізраілі сёння - журботная дата - Дзень памяці ахвяр халакоста. У гады Другой сусветнай вайны нацысцкая Германія знішчыла 6 мільёнаў яеўрэеў. 

У ізраільскім парламенце - кнесеце - замест пасяджэнняў паводле традыцыі проста зачытваюць імёны загінуўшых. А раніцай на 2 хвіліны жыццё ў краіне замерла - спыніліся вытворчасці, спынілі заняткі ў школах, на вуліцах спыніўся рух. Галоўныя жалобныя мерапрыемствы праходзяць у іерусалімскім мемарыяле - Яд ваэм. Туды прыносяць вянкі з чорнымі стужкамі, там жа сёння знаходзяцца першыя асобы дзяржавы.