У Італіі пайшоў з жыцця кінарэжысёр, драматург і паэт Бернарда Берталучы

26 ноября 2018

Сумная навіна сёння прыйшла з Італіі. У Рыме пасля доўгай хваробы пайшоў з жыцця вялікі маэстра, кінарэжысёр, драматург і паэт Бернарда Берталучы. Яму было 77 гадоў. Аўтар фільмаў "Канфарміст", "Апошняе танга ў Парыжы", "Дваццатае стагоддзе", "Маленькі Буда", "Летуценнікі". Класік італьянскага кіно Берталучы быў уладальнікам прэмій "Оскар", "Залаты глобус", "Бафта", а таксама Прэміі міру за ўклад у галіне правоў чалавека.