У Італіі стартавалі знакамітыя карнавальныя шэсці

28 января 2018

Па традыцыі адкрылі гулянні ў Венецыі грандыёзным шоу на вадзе. Адзначым, сёлета яно было прысвечана цырку. Святочныя карнавалы ў Італіі падоўжацца тры тыдні. Мясцовых жыхароў і турыстаў чакаюць маляўнічыя спектаклі і балі. Цэнтральнай падзеяй свята стане Венецыянскі карнавал - ён вядзе адлік з канца XIII стагоддзя. Сёлета ён пройдзе 2 і 3 лютага.