У Італіі сёння завяршаецца саміт краін "Вялікай сямёркі"

27 мая 2017

Асноўныя пытанні вырашаныя. Зараз па выніках сустрэч павінна быць апублікавана камюніке. Дакумент, як чакаецца, будзе вельмі лаканічнымі і зойме ўсяго каля дзесяці старонак, звычайна ён утрая большы. Адна з тэм саміту - узаемаадносіны з Расіяй і не толькі ў святле сітуацыі ва Украіне. Размова ішла наконт статусу Прыбалтыкі, Польшчы і размежавання інтарэсаў у Арктыцы. Зрэшты, у пытаннях Крыма і Данбаса пазіцыі краін еўразоны і ЗША вельмі блізкія. Яшчэ напярэдадні саміту амерыканскі дзяржсакратар Рэкс Тылерсан заяўляў, што гаварыць аб запрашэнні Расіі ў клуб "Вялікай сямёркі" пакуль рана. На саміце прынята дэкларацыя па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам. Галоўны ініцыятар - брытанскі прэм'ер Тэрэза Мэй. У дакуменце гаворыцца, што "сямёрка" мае намер змагацца з прапагандай тэрарызму ў інтэрнэце і анлайн-вярбоўкай.