Да 2 тысяч выклікаў за суткі. Праца хуткай дапамогі ва ўмовах COVID-19

26 ноября 2020

Да 2 тысяч выклікаў прымае сталічная падстанцыя хуткай дапамогі за суткі. За адну 12-гадзінную змену ў фельчара можа быць да 15 выездаў. Абслугоўваюць пацыентаў з агульнымі захворваннямі, сезоннымі і каранавірусам. Выконваюцца ўсе санітарныя патрабаванні. Брыгада выязджае ў спецыяльнай экіпіроўцы, пасля аўтамабіль і супрацоўнікі праходзяць дэзынфекцыю.

Святлана Чарнова пра тое, якія карэктывы ў працу хуткай унёс COVID-19 (відэа).