У Іспаніі мітынгуюць прыхільнікі суверэнітэту правінцыі

12 сентября 2013

У Іспаніі больш як паўтара мільёна чалавек, узяўшыся за рукі, выстраіліся ў 400-кіламетровы жывы ланцужок у знак падтрымкі ідэі правядзення рэферэндуму па пытанні незалежнасці Каталоніі. Дзеля правядзення акцыі на некалькі гадзін была перакрытая шаша, якая вядзе ў Францыю, а таксама многія праспекты і вуліцы Барселоны. Ланцуг працягнуўся па ўсёй правінцыі - з поўначы на поўдзень праз 86 населеных пунктаў. Каталонія - найбагацейшая іспанская аўтаномія. Яна забяспечвае каля 20% ВУП краіны. Часткова з-за гэтага афіцыйныя ўлады краіны выказваюцца супраць ідэі незалежнасці правінцыі.