У Іркуцкай вобласці сёння жалоба

4 июля 2016

Жалоба сёння і ў Іркуцкай вобласці - па ахвярах катастрофы самалёта МНС Іл-76. На ўсёй тэрыторыі расійскага рэгіёна прыспушчаныя флагі, праходзяць паніхіды. На борце самалёта знаходзіліся 10 членаў экіпажа, усе яны загінулі. Іл-76 удзельнічаў у тушэнні лясных пажараў. Ён перастаў выходзіць на сувязь 1 ліпеня. Дэталі трагедыі раскрыюць бартавыя самапісцы, якія ўжо знойдзеныя. Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт разглядае тры асноўныя прычыны крушэння: чалавечы фактар, адмова тэхнікі і ўплыў навакольнага асяроддзя.