Пацешны выпадак здарыўся ў Кітаі

3 октября 2017

У правінцыі Гуйчжоу мужчына спыніўся ў гатэлі на адну ноч, але вырашыў за яе не плаціць. Раніцай ён спрабаваў уцячы ў суседні будынак. Спачатку ўцякач хутка поўз па тэлефонным провадзе на вышыні 60 метраў, недалёка ад якога знаходзіцца высакавольтная лінія электраперадачы, але потым захраснуў. І з вышыні 19-га паверха яго прыйшлося ратаваць пажарнікам. Скончыліся прыгоды ў паліцэйскім участку.