У Індыі пасажырскі аўтобус упаў у канал з пяціметровай вышыні

8 июля 2019

Трагедыя ў Індыі. На поўначы краіны пасажырскі аўтобус упаў з пяціметровай вышыні ў канал. Загінулі 29 чалавек. Яшчэ 16 атрымалі раненні. Мясцовыя ўлады паведамляюць, што вадзіцель транспартнага сродку заснуў за рулём. На месцы аварыі працягваецца выратавальная аперацыя.