У Іерусаліме невядомы на грузавіку наехаў на пешаходаў

8 января 2017

Інфармацыя з пазнакай «тэрмінова» ў гэтыя хвіліны прыходзіць з Іерусаліма. Там невядомы на грузавіку наехаў на пешаходаў. Загінулі тры чалавекі,  больш  за 15 атрымалі раненні. Па вадзіцелю быў адкрыты агонь. Ён ліквідаваны. Паліцыя расцэньвае інцыдэнт як тэракт.