У Гватэмале аб’яўлена трохдзённая нацыянальная жалоба

5 июня 2018

Ужо адбыліся першыя пахаванні загінуўшых у выніку моцнага вывяржэння вулкана Фуэга. Ахвярамі стыхіі сталі не менш як 69 чалавек. Апазнаць удалося пакуль толькі парадку 20.

Улады краіны эвакуіравалі з небяспечнага раёна больш за тры тысячы мясцовых жыхароў. Усяго ж бедства закранула амаль два мільёны чалавек. Да гэтага часу закрыты сталічны аэрапорт. Гатоўнасць аказаць дапамогу Гватэмале ў ліквідацыі наступстваў вывяржэння вулкана выказалі ў ААН. Шчырыя спачуванні Прэзідэнту Джымі Маралесу, а таксама народу гэтай краіны накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.