У Грэцыі сёння пройдзе ўсеагульная забастоўка

17 мая 2017

У Грэцыі сёння пройдзе ўсеагульная забастоўка супраць працягу палітыкі зацягвання паясоў у рамках здзелкі з міжнароднымі крэдыторамі. Практычна не будзе працаваць грамадскі транспарт. Будуць зачыненыя бальніцы і дзяржустановы, спыніцца чыгуначная і паромная сувязь. На 4 гадзіны зачыняць аэрапорты. Першапачаткова акцыя пратэсту грэчаскіх маракоў планавалася на 48 гадзін, але ўчора было вырашана прадоўжыць забастоўку да пятніцы. Усе паромы застануцца прышвартаванымі, а грэчаскія астравы апынуцца чатыры дні адрэзанымі ад мацерыка і адно ад аднаго.