У Грэцыі адзін з жыхароў адкрыў агонь па дэманстрацыі мігрантаў

18 апреля 2013
У выніку  32 чалавекі трапілі ў бальніцу, чацвёра  знаходзяцца ў крытычным стане. Інцыдэнт адбыўся на паўвостраве Пелапанэс. Некалькі сотняў імігрантаў пратэставалі, паколькі ім затрымалі зарплату за збор клубнікі на паўгода. Адзін з памочнікаў  гаспадара вырашыў па-свойму рашыць канфлікт і адкрыў страляніну з паляўнічай стрэльбы. Зараз яго  адшуквае паліцыя.