У Германіі стартуюць буйнамаштабныя вучэнні ВПС НАТА

12 июня 2023

10 тысяч вайскоўцаў з 25 краін. У Германіі стартуюць буйнамаштабныя ваенна-паветраныя вучэнні НАТА, паведамляе бундэсвер. Чакаецца, што ў манеўрах будуць задзейнічаны 250 самалётаў, у тым ліку амерыканскія шматцэлевыя знішчальнікі пятага пакалення F-35.

Мясцовыя жыхары такім манеўрам, мякка кажучы, не ўзрадаваліся. Напярэдадні ў Ніжняй Саксоніі сотні чалавек выйшлі на акцыю пратэсту супраць вучэнняў. Дэманстрацыя праходзіла пад лозунгам "Практыкуйце мір замест вайны". Актывісты заклікалі спыніць украінскі канфлікт і мірнага ўрэгуляваць сітуацыю з дапамогай дыпламатычных рашэнняў.