У Германіі - рэкордная інфляцыя, а ў Вялікабрытаніі імкліва растуць цэны

2 декабря 2021
Новы антырэкорд. Над галоўнай эканомікай Еўропы навісла пагроза. Інфляцыя ў Германіі склала 5,2 % у параўнанні з лістападам 2020-га. Гэта самы высокі паказчык за апошнія 29 гадоў. 

Імкліва растуць цэны і ў Вялікабрытаніі. Інфляцыя ў краіне дасягнула самага высокага ўзроўню за амаль дзесяцігоддзе - 4,2%. Цэнтральны банк краіны вымушаны ў адказ павысіць працэнтную стаўку. Рухаючай сілай росту эксперты называюць павелічэнне кошту на энерганосьбіты.