У Фінляндыі сёння адбудуцца перамовы прэзідэнтаў Расіі і ЗША

16 июля 2018

Увага сусветных СМІ сёння прыкавана да Хельсінкі. У Фінляндыі адбудуцца перамовы прэзідэнтаў Расіі і ЗША.

Для Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа гэта будзе ўжо трэцяя асабістая сустрэча пасля самітаў "Вялікай дваццаткі" і АТЭС у 2017 годзе. Як заявіў кіраўнік Белага дома, у размове з расійскім лідарам ён збіраецца закрануць шырокі парадак дня - размова пойдзе аб Украіне, Сірыі, Іране, Афганістане і пытаннях ядзернага раззбраення.