У Еўропе з-за экстрэмальных халадоў загінулі 38 чалавек

10 января 2017

У асноўным  гэта бяздомныя і мігранты. У сувязі з нізкімі тэмпературамі  ў шматлікіх краінах уводзяць рэжым  надзвычайнай сітуацыі.  У Балгарыі  без святла і вады засталіся сотні вёсак.   У Сербіі адчынены часовыя прытулкі, дзе людзі атрымліваюць гарачае харчаванне і начлег.  20-градусны мароз скаваў і поўнач Грэцыі. Такая ж карціна на астравах Эгейскага мора. Паводле слоў  сіноптыкаў, халады пратрымаюцца ў Еўропе  яшчэ некалькі дзён.