У Эстоніі завяршыліся парламенцкія выбары

2 марта 2015
Перамогу атрымала кіруючая Партыя рэформ, яна набрала амаль 28% галасоў. Такім чынам, яна атрымала 30 са 101 мандата. Як паведамляе выбаркам краіны, другое месца заняла Цэнтрысцкая партыя. Ёй дасталіся каля 25% галасоў выбаршчыкаў, або 27 дэпутацкіх месцаў. На трэцім месцы апынулася Сацыял-дэмакратычная партыя, якая ўваходзіць у цяперашнюю кіруючую кааліцыю. Адзначым, у парламенцкіх выбарах прынялі ўдзел амаль 64% выбаршчыкаў.