У ЕС завяршыліся выбары ў Еўрапарламент

26 мая 2014

Яўка выбаршчыкаў, паводле папярэдніх звестак, перавысіла 40%. Большасць галасоў атрымалі праеўрапейскія сілы. Аднак еўраскептыкам усё ж атрымалася сур'ёзна ўзмацніць пазіцыі. У Францыі Нацыянальны фронт Марын Ле Пэн набраў 25%. Правыя атрымалі перамогу ў Аўстрыі і Даніі. У Вялікабрытаніі прыхільнікаў выхаду з ЕС падтрымала траціна выбаршчыкаў. У Грэцыі і Італіі нацыяналісты набралі каля 26% галасоў. Дакладны фракцыйны склад Еўрапарламента стане вядомы пазней.