У Егіпце расстраляны аўтобус з хрысціянамі

26 мая 2017

Загінулі больш за 30 чалавек, не менш як 25 параненыя. Шматлікія ў цяжкім стане. Усяго ў машыне знаходзілася каля 50 паломнікаў. Невядомыя, апранутыя ў камуфляжную форму, адкрылі агонь па аўтобусе з хрысціянамі-коптамі, якія накіроўваліся ў манастыр святога Самуіла. Адказнасць за атаку пакуль ніхто на сябе не ўзяў.