У Егіпце паліцэйскі злавіў 5-гадовага хлопчыка, які падаў з балкона шматпавярхоўкі

23 февраля 2018
Кадры цудоўнага выратавання зафіксавалі камеры відэаназірання. Вартавыя парадку, што патрулявалі вуліцу, пачулі крыкі малога, які звісаў з балкона на трэцім паверсе. Спачатку праваахоўнікі спрабавалі расцягнуць дыван, каб хлопчык зваліўся на яго. Аднак узнікла замешка. У гэты момант малы і сарваўся. На шчасце, адзін з вартавых парадку паспеў вокамгненна зрэагаваць. Хлопчык у выніку інцыдэнту не пацярпеў. Паліцэйскі, які яго злавіў, атрымаў лёгкую траўму галавы.