У Бруселі стартуе саміт Еўрасаюза

17 октября 2018

У Бруселі сёння стартуе саміт Еўрасаюза. Лідары пакуль яшчэ 28 краін абмяркуюць шэраг важных пытанняў. Гэта міграцыя, унутраная бяспека, абарона ад кібератак, змены клімату і правядзенне будучых еўрапейскіх выбараў. Зрэшты, цэнтральнай тэмай форуму стане Brexit. Кіраўнікі еўрапейскіх краін і ўрадаў паспрабуюць знайсці выхад з тупіку, у якім Брусель і Лондан апынуліся па выніках двухгадовых перамоў. Эксперты мяркуюць, што ім не ўдасца дасягнуць пагаднення, а да афіцыйнага "разводу" засталося менш як паўгода. Саміт ЕС прадоўжыцца два дні.