У Брытаніі выпрабавалі мадэль першага ў гісторыі авіяцыі звышгукавога лятальнага апарата без закрылкаў

3 мая 2019

Беспілотнік "Магма" распрацавалі навукоўцы з Манчэстэрскага ўніверсітэта з выкарыстаннем тытанавых дэталяў, вырабленых на 3D-прынтары. Апарат манеўруе пры дапамозе патокаў паветра, якія на звышгукавых хуткасцях праз шчыліны на крылах выкідвае рухавік. Па словах распрацоўшчыкаў, такая тэхналогія  больш лёгкая, надзейная і таннейшая ў эксплуатацыі. Акрамя таго, дзякуючы меншай колькасці зазораў і граняў самалёт становіцца практычна непрыметным для радараў.