У Брытаніі дагэтуль шукаюць зламыснікаў, якія ў аэрапорце Гатвік запускалі дроны

24 декабря 2018

Кіраўніцтва гавані нават абяцае 50 тысяч фунтаў у абмен на інфармацыю аб парушальніках. Раней паліцыя Брытаніі затрымала двух падазроных, але праз 36 гадзін іх адпусцілі, бо не было патрэбных доказаў. Дарэчы, прамых доказаў таксама няма - ні здымкаў, ні відэа. Аднак ёсць паказанні больш чым 70 сведак. Таксама знойдзены пашкоджаны беспілотнік у паўночнай частцы Гатвіка. Нагадаем, на мінулым тыдні невядомыя дроны выклікалі сур'ёзныя збоі ў працы паветранай гавані. Аэрапорт не працаваў практычна двое сутак.