У Бразіліі стартаваў самы вядомы ў свеце карнавал

4 марта 2019

Да канца тыдня Рыа-дэ-Жанэйра і Сан-Паўлу - ва ўладзе палымяных танцаў яго ўдзельнікаў. Ключавая падзея свята - парад школ самбы. Над нумарамі працуюць лепшыя харэографы, а касцюмы ствараюць лепшыя дызайнеры і шыюць самыя вядомыя краўцы. Паводле прагнозаў мясцовых улад, сёлета ў танцавальных шэсцях прымуць удзел каля 7-мі мільёнаў чалавек, сярод якіх - да паўтара мільёна турыстаў.