У Бразіліі дзевяць чалавек загінулі ў ціскатні на вечарынцы

2 декабря 2019
Вечарынка ў бразільскім Сан-Паўлу скончылася трагедыяй - загінулі 9 чалавек. Прычынай стала паліцэйская пагоня. Вартавыя парадку пераследвалі дваіх злачынцаў на матацыклах. Тыя спачатку адстрэльваліся, а затым паспрабавалі схавацца ў натоўпе на падпольнай дыскатэцы, дзе ў гэты час знаходзілася 5 000 чалавек. Перастрэлка выклікала паніку, людзі падалі на лесвіцы, а іншыя беглі проста па іх. Злачынцам у выніку атрымалася схавацца. Ідзе расследаванне.