У Бардо высвятляюць прычыны буйнога пажару ў цэнтры горада

26 мая 2019

Вядома, што ўзгаранне адбылося на другім паверсе аднаго з будынкаў і адразу перакінулася на суседнія дамы. Усіх людзей паспелі эвакуіраваць. Для тушэння былі задзейнічаны звыш сотні пажарных. На барацьбу з агнём пайшло некалькі гадзін.