У найбліжэйшыя дні аперацыю "Калючы дрот на мяжы з Беларуссю" пачне Латвія

3 сентября 2021

З нелегальнымі бежанцамі палякі і прыбалты абыходзяцца куды больш сурова: перш за ўсё, як мы неаднаразова назіралі, іх вышпурляюць на тэрыторыю суседняй Беларусі. А каб і не думалі прарывацца на землі Еўрасаюза, узводзяць калючыя агароджы. Праўда, грошай на такія аб'екты Брусель ні Польшчы, ні Літве, ні Латвіі не вылучае - павінны абыходзіцца самі. У найбліжэйшыя дні аперацыю "Калючы дрот на мяжы з Беларуссю" пачне Латвія - аб гэтым заявіла МУС краіны. Пачатак прац, які зацягнуўся, кіраўнік ведамства апраўдала  выяўленнем сур'ёзных парушэнняў падчас будаўніцтва аналагічнай агароджы на мяжы з Расіяй. Цяперашняя загарода працягласцю 37 кіламетраў абыдзецца латышам у 2 мільёны еўра.



Тэгі:

#Мигранты