У Берліне ўведзеныя ўзмоцненыя меры бяспекі

19 июня 2013

Цэнтральныя вуліцы горада перакрытыя для руху, што ўжо выклікала вялізныя заторы. Напярэдадні сюды прыбыў з афіцыйным візітам прэзідэнт ЗША. Барак Абама сустрэнецца з нямецкім калегам Ёахімам Гаўкам, а таксама канцлерам Ангелай Меркель. Галоўным пунктам праграмы амерыканскага лідара стане выступленне на плошчы ля Брандэнбургскіх варот. Жыхары Германіі ўжо сустрэлі Абаму масавымі акцыямі пратэсту. Сотні жыхароў Берліна нездаволеныя палітыкай ЗША ў сферы барацьбы з тэрарызмам. Гаворка ідзе пра скандал наконт інтэрнэт-сачэння, якое вядуць амерыканскія спецслужбы. Актывісты лічаць, што ўлады ЗША парушаюць правы людзей на асабістае жыццё.


Дарэчы, літаральна ў панядзелак разведка Германіі атрымала ад урада 100 мільёнаў еўра на праслушку перамоў сваіх грамадзян.