У Берліне стартаваў 69 кінафестываль "Берлінале"

7 февраля 2019

У галоўным конкурсе за "Залатога” і Сярэбраных мядзведзяў” пазмагаюцца 17 карцін. Важны момант: больш як трэць з іх - а гэта сем стужак - пастаўленыя рэжысёрамі-жанчынамі. Ды і старшынёй журы выбрана французская актрыса Жульет Бінош, якая сыграла за сваю кар'еру больш як сем дзясяткаў роляў. На адкрыцці пакажуць драму датчанкі Лоне Шэрфіг "Дабрыня незнаёмцаў". Працягнецца кінафорум да 17 лютага.

Цікава, што знакамітая чырвоная дарожка сёлета вырабленая амаль з дзвюх тон перапрацаванага смецця, якое вылавілі ў моры.