У Бельгіі працягваюць высвятляць прычыны суботняй авіякатастрофы

20 октября 2013

Учора на поўдні краіны разбіўся вучэбны самалёт з парашутыстамі. Загінулі 11 чалавек. Як стала вядома, 13 гадоў таму гэты ж самалёт ужо трапляў у аварыю. Тады машына павалілася падчас узлёту, абышлося без ахвяраў. Паступае інфармацыя, што падчас той жорсткай пасадкі ў крыле самалёта з'явілася расколіна, якая пашыралася з гадамі і магла стаць прычынай учорашняй трагедыі. Паводле слоў відавочцаў, за хвіліны да аварыі ў самалёта адваліўся кавалак крыла. Трагедыю ўжо назвалі нацыянальнай, і ў найбліжэйшы час у Бельгіі будзе абвешчана агульнанацыянальная жалоба.