У Бельгіі перад судом сёння павінны паўстаць каталонскія чыноўнікі

17 ноября 2017

У Бельгіі перад судом сёння павінны паўстаць каталонскія чыноўнікі, якія былі адхілены ад улады і ўцяклі ў Брусель. Разгляд правядуць у закрытым рэжыме. Галоўнае пытанне - ці будзе экстрадыцыя ў Іспанію. На лаве падсудных экс-кіраўнік урада Каталоніі Карлес Пучдэмон і чатыры яго паплечнікі. У дачыненні да кожнага хутка могуць прымяніць агульнаеўрапейскі ордэр на арышт. Калі рашэнне аб экстрадыцыі будзе прынята, абмеркаванне пытання аб самой працэдуры зойме яшчэ некалькі тыдняў.