У Бельгіі дальнабойшчыкі блакіруюць дарогі

6 апреля 2016

На трасах утварыліся шматкіламетровыя заторы. Вадзіцелі грузавікоў і фермеры пратэстуюць супраць новага падатку на камерцыйны транспарт. Яны перакрылі шэраг ключавых аўтамагістраляў, у тым ліку на мяжы з Люксембургам. Новыя тарыфныя стаўкі для грузавікоў звыш трох з паловай тон залежаць не толькі ад колькасці кіламетраў - улічвацца будзе вага машыны, колькасць восяў і тып падвескі.