Японія сёння ўспамінае ахвяры землетрасення 2011 года

11 марта 2016

5 гадоў таму стыхія забрала жыцці амаль 16 тысяч чалавек. Больш як 174 тысяч так і не змаглі вярнуцца ў свае дамы або знайсці новае пастаяннае жыллё. Самае цяжкае становішча складаецца зараз у прэфектуры Фукусіма, на якую выпаў галоўны ўдар стыхіі. Магнітуда катастрафічнага землетрасення склала 9 і выклікала хвалю цунамі. Гэта наймацнейшая ў сучаснай гісторыі Японіі прыродная катастрофа. Каб памяць аб стыхійным бедстве захоўвалася, нягледзячы на змену пакаленняў, на паўночным усходзе краіны высаджваюць сакуру па лініі, куды дайшла вада ад цунамі. Зараз пасаджана больш за тысячу дрэў, праз некалькі гадоў яны заквітнеюць.