У Баварыі паліцыя прадухіліла напады радыкалаў на ўцекачоў

23 октября 2015

Затрыманыя 13 чалавек - 11 мужчын і дзве жанчыны ва ўзросце да 36 гадоў, усе яны маюць дачыненне да антыісламскага руху ПЕГІДА, а таксама да праваэкстрэмісцкай "Правай партыі". Паводле звестак следства, затрыманыя планавалі напады з выкарыстаннем выбуховых прылад на цэнтры часовага размяшчэння ўцекачоў. Федэральнае ведамства па крымінальных справах Германіі паведамляе, што колькасць падобных атак узрасла ў разы: з пачатку 2015 каля 600, што ў тры разы больш, чым за ўвесь мінулы год. Паміж тым урад ФРГ ідзе на экстранныя меры, каб спыніць паток уцекачоў. Нелегалаў, якім адмовілі ў падаванні прытулку, будуць хутчэй вяртаць дадому. Для дэпартацыі плануюць выкарыстоўваць ваенна-транспартныя самалёты бундэсвера.