У Барселоне ў самым разгары Сусветны мабільны кангрэс

23 февраля 2016

За першы дзень выставу наведалі каля ста тысяч гаджэтаманаў. У ёй удзельнічаюць каля 2 тысяч IT-кампаній. Не абышлося без гучных прэм'ер. Кампанія Samsung прэзентавала флагман S-7 і тэхналогію бесправадной зарадкі. Кампанія LG паказала свой G5 з батарэяй, якую можна зняць і лёгка замяніць на іншую. Яшчэ адно выступленне, якое найбольш абмяркоўваецца, - прамова Марка Цукерберга. Заснавальнік Фейсбука гаварыў пра сонечную энергію, ролю беспілотнікаў у нашым жыцці і віртуальную рэальнасць. На кангрэс прыляцела і беларуская дэлегацыя на чале з Міністрам сувязі і інфарматызацыі Сяргеем Папковым. Запланаваны шэраг сустрэч у прадстаўнікоў сотавых кампаній, а таксама абмен вопытам для мінскай выставы TIBO, якая пройдзе напрыканцы красавіка.