У Барселоне прыхільнікі незалежнасці патрабуюць вызваліць іх лідараў

15 октября 2019

У Барселоне  працягваюцца пратэсты прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі.  Паліцыя прымяняе  сілу.  Лік пацярпелых перавышае сотню і імкліва расце.  Дэманстранты блакіравалі  аэрапорт.  Адмяняюцца рэйсы.  Пасольства Беларусі ў Іспаніі  перасцерагае ад наведвання месцаў масавага збору  людзей у Барселоне. 

Мітынгоўцы  патрабуюць вызваліць 12  каталонскіх лідараў, якіх арыштавалі пасля правядзення рэферэндуму аб незалежнасці.  Раней ім аб’явілі  тэрміны зняволення. І, вядома,  іспанскія ўлады маюць намер пакараць экс-кіраўніка Каталоніі  Карлеса Пучдэмона, які хаваецца ў Бельгіі.