У Барселоне сотні тысяч мітынгоўцаў выйшлі на вуліцы

12 ноября 2017

Каталонію зноў ахапілі пратэсты. У Барселоне сотні тысяч мітынгоўцаў выйшлі на вуліцы з патрабаваннем вызваліць з-пад варты былых членаў жэнералітата. Палітыкаў абвінавачваюць у мецяжы і растраце дзяржсродкаў. За краты хочуць адправіць і адхіленага кіраўніка рэгіёна Карлеса Пучдэмона, які ўцёк у Брусель.

Ён адмаўляцца ад барацьбы не мае намеру і рыхтуе планы па рэфармацыі ўсёй Еўропы. Палітык упэўнены, што Еўрасаюз - карыкатура на Еўропу і на тое, якой яе жадаюць бачыць. Пучдемон не хоча, каб гэты праект адзінства, міру і росквіту быў у руках чатырох-пяці ўрадаў, аб'яднаных толькі ўласнымі інтарэсамі.