У Бангладэш расце колькасць ахвяр крушэння парома

16 мая 2014

Афіцыйна пацверджана гібель 25-ці чалавек. Але спіс можа павялічыцца, паколькі лёс ста чалавек застаецца невядомы. Ратавальнікі лічаць, што целы астатніх пасажыраў могуць знаходзіцца на борце патанулага судна. Усяго на пароме Міраж-4, які затануў напярэдадні, было 200 пасажыраў. 40 чалавек змаглі дабрацца да берага самастойна. Яшчэ столькі ж удалося выратаваць. Прычынай трагедыі стала перагружанасць судна.