У Балтымары спынены працэс па справе паліцэйскага, якога абвінавачваюць у забойстве афраамерыканца

17 декабря 2015

Суд у Балтымары спыніў працэс па рэзананснай справе паліцэйскага, якога абвінавачваюць у забойстве 25-гадовага афраамерыканца Фрэдзі Грэя ў красавіку гэтага года. Рашэнне прынята пасля таго, як прысяжныя не змаглі прыйсці да адзінага меркавання з нагоды вінаватасці падсуднага. Фактычна гэта азначае, што паліцэйскі апраўданы. Зараз следству прыйдзецца ўзбуджаць новую справу супраць вартавога парадку. Нагадаем, Фрэдзі Грэй памёр ад сур'ёзных траўм, як мяркуецца, атрыманых падчас затрымання. Адразу пасля аб'яўлення вердыкта ў Балтыморы пачаліся новыя акцыі пратэсту. У горадзе ўзмоцненыя меры бяспекі. Улады асцерагаюцца беспарадкаў.