У Аўстрыі пры сходзе лавіны загінулі лыжнікі

13 января 2019

Тры нямецкія лыжнікі загінулі пры сходзе лавіны ў аўстрыйскіх Альпах. Яшчэ адзін мужчына лічыцца прапаўшым без вестак. Ратавальнікам прыйшлося спыніць яго пошукі з-за моцнага снегапада і высокай верагоднасці новага сходу лавіны. Адзначым, гэта ўжо не першыя ахвяры непагадзі ў Аўстрыі. За апошні тыдзень там загінула 7 чалавек. Надвор'е па-ранейшаму не паляпшаецца, у некаторых раёнах за папярэднія дні выпала да трох метраў снегу.