У Аўстрыі паліцэйская група будзе расследавать справы аб сексуальных дамаганнях

6 января 2017

У Аўстрыі  створана спецыяльная паліцэйская група, якая будзе займацца расследаваннем справы аб сексуальных дамаганнях у цэнтры  Інсбрука. Паліцыя  вышуквае групу  мужчын-іншаземцаў ва ўзросце ад 19 да 25 гадоў, якія сексуальна праследвалі жанчын у навагоднюю ноч. У праваахоўныя органы звярнуліся  19 жанчын.

Марцін Кірхлер, начальнік паліцыі г. Інсбрука (Аўстрыя): "Зараз паліцыя працягвае вобыскі ва ўсіх прытулках для бежанцаў. Ёсць імавернасць, што злачынцы з гэтых раёнаў. Правяраюцца прытулкі  па ўсім Тыролі". 

Камеры відэаназірання змаглі зафіксаваць некаторыя атакі. Аднак з-за нізкай якасці запісу ўсталяваць асобы тых, хто нападаў, пакуль не ўдалося. Мяркуецца, што яны былі выхадцамі з Паўднёвай Азіі альбо Паўночнай Афрыкі.