У Аўстраліі мітынгі супраць жорсткіх каранавірусных абмежаванняў скончыліся затрыманнямі

26 сентября 2021

Паліцыя спецсродкамі і дубінкамі разганяла людзей у Мельбурне. Кадры расстрэлу пратэстоўцаў абляцелі інтэрнэт.

Яшчэ адна праблема для Аўстраліі - з-за абмежаванняў звольнілі многіх працаўнікоў заводаў і будаўнічых фірмаў, прычым нават без выхадной дапамогі (выкарысталі шчыліну ў законе) - прасцей гаворачы, выкінулі на вуліцу. Між тым, толькі ў Мельбурне арыштавана каля 200 чалавек. Сабрала паліцыя і прыкладна паўтысячы штрафаў - мітынгоўцы былі без масак, а значыць, парушылі каранцінныя абмежаванні.