У Амерыцы раздалі ўзнагароды "Эмі"

25 ноября 2014
У Амерыцы ж па традыцыі раздалі ўзнагароды міжнароднай тэлевізійнай прэміі "Эмі". Цырымонія адбылася ў Нью-Ёрку. Гран-пры атрымаў брытанскі серыял "Утопія". Лепшым акцёрам стаў Стывен Дылэйн, які сыграў галоўную ролю ў франка-брытанскім серыяле "Тунэль". Лепшай актрысай прызнаная Б'янка Крыджсман з галандскай працы аб маці-адзіночцы "Новы свет". Прыз у катэгорыі "Міні-серыял" дастаўся нямецкай стужцы аб Другой сусветнай вайне - "Нашы маці, нашы бацькі". Пасля яго трансляцыі на Бі-бі-сі еўрапейскі глядач папракаў стваральнікаў у сімпатыі да нацыстаў.